Сяргея Рутэнку сёння прадставяць як гульца мінскага СКА
Сяргея Рутэнку сёння афіцыйна прадставяць як гульца мінскага СКА. Знакаміты беларускі гандбаліст дапаможа сталічнаму клубу ў цяперашнім сезоне.
Як інфармуе "Прессбол", 11 красавіка а 17-й гадзіне ў Палацы спорту "Уручча" адбудзецца чарговы этап дабрачыннага спартыўнага праекту "Каманда мары". Пасля заканчэння мерапрыемства СКА арганізуе прэс-канферэнцыю, на якой прадставіць новага гульца каманды.
Сяргею Рутэнку 34 гады. Ён — гулец нацыянальнай гандбольнай зборнай Беларусі. У 2009-2015 гадах Рутэнка выступаў за "Барселону".