Сярод наркаманаў у Беларусі ёсць дзеці ва ўзросце 9-10 гадоў
Сярод спажыўцоў наркотыкаў у Беларусі пераважае моладзь ва ўзросце да 30 гадоў / Ілюстрацыйнае фота
Сярэдні ўзрост далучэння да наркотыкаў у Беларусі сёння складае 13 гадоў, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Але ўжо выяўленыя выпадкі наркатычнай залежнасці ў 9-10-гадовых дзяцей.
Па дадзеных выбарачных апытанняў, 44% хлопчыкаў і 25% дзяўчынак спрабавалі хаця б раз у сваім жыцці наркотыкі і іншыя псіхаактыўныя рэчывы. Колькасць падлеткаў-наркаманаў, якія ўпершыню звярнуліся па медыцынскую дапамогу, за апошнія гады ў Беларусі ўзрасла на чвэрць.
Пры гэтым сярод спажыўцоў наркотыкаў пераважае моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, і тэмпы росту наркаманіі ў гэтым асяроддзі самыя высокія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.