Сярод пацярпелых у катастрофе ў Грэцыі беларусаў няма — МЗС

Чыгуначная катастрофа ў Грэцыі / Reuters
Чыгуначная катастрофа ў Грэцыі / Reuters

Сярод пацярпелых пры сутыкненні цягнікоў у Грэцыі беларусаў няма.

"Паводле інфармацыі амбасады Беларусі ў Балгарыі, сярод пацярпелых у выніку сутыкнення цягнікоў у Грэцыі грамадзян Беларусі няма", — цытуе БЕЛТА заяву МЗС Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, жахлівая чыгуначная катастрофа здарылася ў Грэцыі ўвечары 28 лютага. Сутыкнуліся чыгуначны і пасажырскі цягнікі, які ішлі насустрач адзін аднаму па адной каляіне. Пры гэтым загінула больш за 30 чалавек, больш за 80 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. На месцы катастрофы працавалі 150 пажарнікаў, 40 машын хуткай дапамогі і 32 паліцэйскія аўто. Знявечаныя вагоны разбіралі з дапамогай будаўнічых кранаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі