Сын напісаў Ціханоўскай: "Мне шкада цябе і страшна за цябе!"
TUT.by падрыхтаваў фільм пра кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, яе аб'яднаны штаб і паездкі па Беларусі. Журналісты правялі з імі адзін дзень — у Бабруйску, Жлобіне, Рэчыцы, Гомелі. З яго можна даведацца шмат новага пра Ціханоўскую і яе "баявых сябровак" — Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву. Напрыклад, апошняя жыве ў доме насупраць КДБ. Сяргей Ціханоўскі быў супраць, каб дзяцей вывозілі з краіны. Святлана Ціханоўская паказала паведамленне ад сына: "Мне шкада цябе і страшна за цябе!".
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.