Сына Ніны Багінскай затрымалі 1 студзеня
4 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска будуць судзіць 43-гадовага сына Ніны Багінскай Паўла, піша onliner.by.
Мужчыну затрымалі 1 студзеня. Па словах Багінскай, у гэты дзень яна выйшла на перакрыжаванне вуліц Коласа і Чарнышэўскага ў Мінску. а сын вырашыў яе суправаджаць, каб маці не была адна. Затрымалі яго, калі Багінская з сынам ішлі дадому з боку вуліцы Усходняй. Іншых людзей навокал не было.
"У выніку падскочылі трое, выхапілі сцяг, дрэўка зламалі, сына зацягнулі ў машыну і павезлі. Я шукала яго ў РУУС, потым на Акрэсціна. Паводле маёй інфармацыі, сын цяпер на Акрэсціна", — расказала Багінская журналістам.
Яна дадала, што перадачу для сына (паперу, зубную шчотку, мандарыны) не прынялі. З гэтй нагоды яна, кажа, пісала заяву ў міліцыю.
Паўла будуць судзіць па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса — 23.34 і 23.4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.