Сёлета беларусы прадалі валюты амаль на 1,5 млрд долараў

Сёлета беларусы прадалі валюты амаль на 1,5 млрд долараў

За першыя дзевяць месяцаў 2016 года беларусы прадалі валюты амаль на 1,5 млрд долараў. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Мир 24" паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, такім чынам "насельніцтва дэманструе свае адносіны да палітыкі курсаўтварэння" і ўвогуле мае давер да нацыянальнай валюты.

Кабякоў адзначыў, што павялічваюцца рублёвыя ўклады, хаця і не так хутка, як яму хацелася б. Цалкам інтэрв'ю з беларускім прэм'ерам гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі