Сёлета беларусы сталі скардзіцца больш — у асноўным, на гандаль і ЖКГ

Сёлета беларусы сталі скардзіцца больш — у асноўным, на гандаль і ЖКГ

Сёлета беларусы сталі скардзіцца больш — у асноўным, на працу сферы гандлю (30%) і на якасць паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі (42,8%). Пра павелічэнне колькасці зваротаў грамадзян у мясцовыя органы ўлады паведаміла намеснік начальніка Упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Ірына Барышнікава. За першае паўгоддзе 2018-га міністэрства і мясцовыя выканаўчыя органы разгледзелі больш за 6500 пісьмовых зваротаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га іх колькасць павялічылася на 23,8%. Таксама грамадзяне скардзяцца на бытавыя (9%) і платныя (6,5%) паслугі, інфармуе БЕЛТА.

У студзені-чэрвені 2018 года мясцовыя органы ўлады падалі больш за чатыры дзясяткі іскаў у суд па абароне правоў спажыўцоў. Па парушэннях заканадаўства было складзена 677 пратаколаў. Спажыўцам кампенсавалі матэрыяльныя страты на суму больш за 144 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі