Сёлета ў Мінску пачалі 14 крымінальных спраў за непавагу да дзяржсімволікі
Крымінальны кодэкс / sb.by
За непавагу да дзяржаўнай сімволікі следчыя падраздзяленні Мінска сёлета пачалі 14 крымінальных спраў, паведамляе прэс-служба СК. Самаму малодшаму фігуранту 16 гадоў, найстарэйшаму — 52 гады.
Адну з апошніх па часе спраў пачалі на 26-гадовага магілёўца. Мужчына прыехаў у сталіцу на заробкі. Увечары 31 ліпеня ён са знаёмымі выпіваў па дарозе ў краму сарваў сцяг з будынка інтэрната, зламаўшы дрэўка. Сцяг ён забраў з сабой. Неўзабаве міліцыянты затрымалі яго.
На яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса і ўзялі пад варту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.