Карстэн, Герасіменя, Шчарбачэня. Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе

Карстэн, Герасіменя, Шчарбачэня. Расклад выступаў беларусаў на Алімпіядзе

У пятніцу, 12 жніўня, на Алімпіядзе ў Рыа разыграюць 24 камплекты ўзганарод. Пройдуць паўфіналы ў акадэмічным веславанні. У 15.50 пачнуцца паўфінальныя заезды ў мужчын. Беларус Станіслаў Шчарбачэня выступіць у адзіночцы. У 16.10 пачнуцца паўфінальныя заезды ў жанчын. Беларуска Кацярына Карстэн таксама выступіць у адзіночцы. У 15.40 пройдзе фінал з удзелам беларускай чацвёркі распашной (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч і Мікалай Шарлап), пачатак заезду ў 15.40.

Жывыя трансляцыі — на тэлеканале "Беларусь 5".

У 17.00 пачнецца фінал па стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на 50 метраў лежачы. Паўдзельнічаюць беларусы Юрый Шчарбацэвіч і Віталь Бубновіч. У 20.30 пройдзе фінал у спартыўнай хадзьбе сярод мужчын на 20 кіламетраў. Паўдзельнічаюць беларусы Дзяніс Сімановіч і Аляксандр Ляховіч. У 21.30 у фінале па цяжкай атлетыцы (вагавая катэгорыя да 75 кг) выступіць беларуска Дар'я Навумава. У 21.42 пачнецца фінал па скачках на батуце (асабістае першынство), у ім возьмуць удзел беларускі Ганна Гарчонак і Таццяна Пятрэня.

У плаванні пройдуць кваліфікацыйныя заплывы. У 19.02 Аляксандра Герасіменя і Юлія Хітрая паўдзельнічаюць у папярэдніх заплывах на 50 метраў вольным стылем.

А 1-й гадзіне ночы пачнецца фінал па цяжкай атлетыцы (вагавая катэгорыя да 85 кг). У ім паўдзельнічаюць беларускія спартсмены Павел Хадасевіч і Пётр Асаёнак. А 4-й гадзіне пачнецца фінал сярод жанчын у штурханні ядра. У ім паўдзельнічаюць Алена Дубіцкая, Юлія Леанцюк і Алена Абрамчук.

Пакуль беларуская зборная не заваявала медалёў на Алімпіядзе ў Рыа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі