Сёння на волю мусіць выйсці апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

Сёння на волю мусіць выйсці апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

3 траўня на волю мусіць выйсці апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Ён быў прэвентыўна затрыманы ў другой палове дня 28 красавіка ды асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта яго жонка Марына Адамовіч даведалася толькі на наступны дзень, бо ніякай інфармацыі пра лёс Статкевіча праваахоўныя органы не давалі.

Як вядома, палітык збіраўся правесці 1 траўня ў Мінску несанкцыянаваную акцыю. Падобнае прэвентыўнае затрыманне Мікалая Статкевіча адбылося і напярэдадні Дня Волі. Тады, як распавядаў Статкевіч, ён правёў некалькі дзён у СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі