Сёння ў Рупольдынгу распачнецца пяты этап Кубка свету па біятлоне
У сераду, 10 студзеня, у Рупольдынгу ў Германіі распачнецца пяты этап Кубка свету па біятлоне. Пройдзе мужчынская індывідуальная гонка на 20 км, жывая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 5” пачнецца ў 16:10.
Агулам у гонцы з чатырма агнявымі рубяжамі паўдзельнічаюць 108 спартсменаў, а сярод іх чацвёра беларусаў: Сяргей Бачарнікаў (ён стартуе пад 33-м нумарам), Раман Ялётнаў (47), Дзмітрый Абашаў (61) і Антон Смольскі (98), які замяніў Уладзіміра Чапеліна.
Жаночая індывідуальная гонка на 15 км прызначана на 11 студзеня, на наступны дзень пройдзе мужчынская эстафета, а жаночая эстафета — 13 студзеня. Масавыя старты адбудуцца ў нядзелю, 14 студзеня. Адзначым, што Дар'я Домрачава прыме ўдзел у 4-м этапе Кубка свету.