Сюрпрызы Алімпіяды: Новак Джокавіч і сёстры Уільямс выбылі ў першым туры

Сюрпрызы Алімпіяды: Новак Джокавіч і сёстры Уільямс выбылі ў першым туры

Тэнісныя спаборніцтвы на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра прынеслі нечаканасці. У першым крузе турніру прайграў першая ракетка свету сербскі тэнісіст Новак Джокавіч. У стартавым матчы ён саступіў аргенцінцу Хуану Марціну Дэль Потра з лікам 6:7, 6:7.

Сербскі тэнісіст плакаў, калі сыходзіў з поля.

Адвярнулася ўдача і яшчэ ад адной зорнай пары. Трохразовыя алімпійскія чэмпіёнкі ў парным разрадзе, амерыканкі Серэна і Вінус Уільямс у сваім стартавым матчы на ​​Гульнях прайгралі чэшскім тэнісісткам Люсі Шафаржовай і Барбары Стрыцовай у двух сэтах — 3:6, 4:6.

Амерыканкі выйгравалі золата Алімпіяды ў парным разрадзе ў 2000, 2008 і 2012 гадах. Гэта іх першы алімпійскі пройгрыш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі