Танкачова: Суды па шпіёнскіх справах мусяць моцна непакоіць грамадскасць

А таксама — рашэнне праводзіць судовыя слуханні за зачыненымі дзвярыма. Грамадскасць павінна чуць як пазіцыю абвінавачвання, так і абароны, упэўненая праваабаронца Алена Танкачова.



Танкачова: “Прэцэдэнт можа быць дастаткова важным. І тое, якім чынам развіваецца судовая практыка па дадзенай катэгорыі спраў, павінна з’яўляцца прадметам грамадскай занепакоенасці. Для таго, каб эксперты, і спецыялісты, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці маглі аргументавана выказваць меркаванні па гэтай справе, неабходна адкрытасць судовага працэсу”.



Тым не менш, першае судовае пасяджэнне па справе Андрэя Гайдукова сёння праходзіць у Віцебскім абласным судзе за зачыненымі дзвярыма.



Нагадаем, 12 чэрвеня ў распачаўся суд над грамадскім актывістам з Наваполацку Андрэем Гайдуковым. Хлопца вінавацяць у “навязванні Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША і ў закліках да кропкавых санкцыяў”. За здраду радзіме хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.



Фота — labadzenka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі