"Танна, зручна, надзейна" — Ярмошына аргументавала перавагу папяровых бюлетэняў
Папяровыя бюлетэні больш надзейныя, чым электронае галасаванне. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла падчас онлайн-відэабрыфінгу 22 лютага.
Па яе словах, фінансавыя ўкладанні ў тэхнічнае абслугоўванне выбарчага працэсу згараюць за пяць гадоў. "Таму мы будзем выкарыстоўваць народны досвед: гэта танна, зручна, надзейна", — патлумачыла чыноўніца.
Ярмошына дадала, што папяровы бюлетэнь заўжды можна праверыць, а электронны голас можна падрабіць.