Тавараабарот Беларусі з ЕС сёлета знізіўся амаль на траціну
За першыя чатыры месяцы 2015 года ён склаў 4 млрд 932 млн долараў.
Тавараабарот Беларусі з Еўрасаюзам у студзені-красавіку 2015 года знізіўся амаль на траціну. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за першыя чатыры месяцы ён склаў 4 млрд 931,9 млн долараў.
Экспарт у Еўрасаюз знізіўся больш чым на 23%, імпарт — на 38,2%. Станоўчае сальда склала 1 млрд 348,1 млн долараў.
Што да экспарту ў ЗША, то ён склаў 73 млн долараў (гэта амаль удвая больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га), імпарт — $152 млн, паведамляе БелаПАН.
Фота: bymedia.net