ТБМ прапанавала Мінадукацыі стварыць беларускамоўныя плыні ў педагагічных ВНУ

ТБМ прапанавала Мінадукацыі стварыць беларускамоўныя плыні ў педагагічных ВНУ

12 красавіка ў Беларускім педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў “круглы стол” з удзелам прадстаўнікоў Мінадукацыі, ТБМ і ТБШ. На ім прадстаўнікі Таварыстваў беларускай мовы і беларускай школы зрабілі шэраг прапаноў чыноўнікам. Асноўныя з іх — адкрыццё групаў з беларускай мовай навучання ў педагагічных ВНУ, выкладанне гісторыі Беларусі і геаграфіі па-беларуску. Таксама прадстаўнікі ТБМ прапанавалі адкрыць у кожным горадзе па адной гімназіі з беларускай мовай навучання.

Па словах прысутнай на “круглым стале” намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы Тамары Мацкевіч, намеснік міністра Вадзім Богуш нармалёва адрэагаваў на гэтыя прапановы.

Мацкевіч: “Большасць людзей з цікавасцю паставілася да прапаноў. Напырканцы “круглы стол” перайшоў у рэжым мазгавога штурму, усе сталі нешта прапаноўваць, каб зрабіць беларускую мову больш сучаснай”.

Таксама прадстаўнікі Таварыства беларускай школы прапанавалі Мінадукацыі закласці ў навучальныя праграмы і падручнікі “прынцып беларускацэнтрычнасці”. Каб гэта спрыяла фармаванню беларускай ідэнтычнасці. Таксама Мінадукацыі параілі зрабіць паўнавартасную, асноўную версію свайго сайта па-беларуску, весці справаводства на беларускай мове і паспрыяць, каб па-беларуску выкладалі ў самых прэстыжных гімназіях, самыя перспектыўныя прадметы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі