Тэлеканал АНТ анансуе "серыял" пад назвай "Тратыл пратэсту"
Тэлеканал АНТ анансуе "серыял" пад назвай "Тратыл пратэсту". У ім будзе расказана пра "групоўку", якая нелегальна прывозіла з Украіны зброю і выбухоўку, ды нібыта рыхтавала тэракты. Першую частку "праекту" пакажуць 8 лютага, пачатак у 21:10. Паказ другой часткі запланавалі на той жа час у аўторак. Абяцаецца, раскрыць дэталі спецаперацыі КДБ па прадухіленні тэракту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.