Тэмпература паветра ў Беларусі панізіцца месцамі да 25-28 градусаў марозу
Сіноптыкі папярэджваюць, што 7-8 лютага (у нядзелю і панядзелак) уначы і раніцай тэмпература паветра ў Беларусі панізіцца месцамі да 25-28 градусаў марозу. У нашай краіне ў лютым устанавілася халоднае надвор'е.
У суботу, 6 лютага, у начныя гадзіны чакаецца ад -12 да -18 градусаў (месцамі — да -22, на поўдні краіны — ад -8 да -11, у Мінску — ад -14 да -16), у дзённыя гадзіны — 9-15 градусаў марозу (у сталіцы — 11-13 марозу, у Брэсцкай вобласці — ад -6 да -8). Удзень істотныя ападкі не прагназуюцца.
ДАІ заклікае кіроўцаў адмовіцца ад далёкіх паездак у моцны мароз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.