Tiger Lillies пра Беларусь: Гэта вельмі-вельмі камуністычная краіна. Дзіўнае месца
Вакаліст Tiger Lillies Марцін Жак у ролі эксперта расійскай праграмы "Відэасалон" уразіўся кліпам на песню "Adieu, la tête" беларускага гурта "Серебряная Свадьба".
"Ваў, гэта сапраўды падобна да Tiger Lilies! Бог ты мой, гэта крайне тайгерлілічна. Крута, вельмі міла і вельмі тайгерлілічна, дакладна!" — такімі эпітэтамі кідаецца Марцін Жак пры праглядзе відэа, якое знялі маладыя беларускія рэжысёры Дзмітрый Ляўкоўскі і Марыя Манакова. Калі музыка даведваецца, што "Серебряная Свадьба" — гурт з Беларусі, ён літаральна ажывае:
"А, дык яны з Беларусі? Мы нават там выступалі некалькі разоў. Вы там былі, дарэчы? Гэта вельмі камуністычная краіна. Ведаеце, вельмі-вельмі камуністычная краіна! Гэта вельмі дзіўнае месца".
Напрыканцы прагляду Марцін Жак называе кліп беларусаў вельмі незвычайным відэа і звяртаецца да яго аўтараў:
"Калі захочуць, могуць і мне зрабіць нешта падобнае!"
"Відэасалон" — гэта праект расійскага часопіса Maxim. У яго межах сусветныя зоркі глядзяць расійскія кліпы і ацэньваюць іх па 10-бальнай сістэме. Праўда, сярод уласна расійскіх відэа перыядычна з'яўляюцца ролікі гуртоў з суседніх краін.
Фота: m.afisha.bigmir.net