Топ-5 навінаў тыдня

Топ-5 навінаў тыдня

Курапаты: будоўля спыненая, забудоўшчыкі не ведалі, што там былі ахоўныя зоны

Фірма-забудоўшчык, якая ўзводзіла бізнес-цэнтр каля Курапатаў, спыняе працу і не будзе весці будоўлю на гэтым месцы. Пра гэта пасля сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі "Белрэканструкцыя" паведаміў актывіст Зміцер Дашкевіч.

Па словах іншага абаронцы Курапатаў Антона Матолькі, фірма-забудоўшчык увогуле не ведала  пра тое, што месца будаўніцтва уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.

2 сакавіка рабочыя пачалі вывозіць з будаўніцтва тэхніку і бытоўкі.

Топ-5 навінаў тыдня
Абвяшчэнне прысуду Казакевічу дазволілі здымаць на фота і відэа.

"Хлопец з бензапілой" асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць кампенсаваць пацярпелым 220 тысяч рублёў у якасці маральнай шкоды. Такое рашэнне 3 сакавіка агучыў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да забойства, у замаху на забойства, у забойстве з асаблівай жорсткасцю, а таксама ў хуліганстве.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: tvc.ru

Уладзімір Пуцін абяцае далейшую падтрымку беларускай эканомікі. Па яго словах, спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю — з'ява натуральная, а ўсе непаразуменні можна лёгка вырашыць у найбліжэйшы час.

Расійскі прэзідэнт заявіў, што Масква зацікаўленая ў падтрымцы беларускай эканомікі. Па яго словах, прыхаваная і прамая падтрымка эканомікі Беларусі — гэта не "выкінутыя грошы", а "крокі на перспектыву". Пуцін мяркуе, што расійская эканоміка атрымае ад гэтага выгады, бо ў выніку павысіцца "наша агульная канкурэнтаздольнасць".

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: president.gov.by

У Мінску прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі. Кіраўнік Беларусі падзякаваў свайму калезе за тое, што Грузія падтрымлівае нашую краіну ў міжнародных арганізацыях.

Лукашэнка адзначыў, што летась аб'ёмы гандлю паміж Беларуссю і Грузіяй выраслі адразу на 63%. Па словах Лукашэнкі, такіх тэмпаў росту, як з Грузіяй, у Беларусі няма ні з адной краінай свету.

Топ-5 навінаў тыдня
Фота: Tatyana Mienskaja

Князь Мацей Радзівіл прадставіў у Мінску выставу, сфарміраваную з яго калекцыі і з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Яна называецца "Радзівілы: лёсы краіны і роду". На мерапрыемстве ў мастацкім музеі прысутнічала больш за сотню чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі