Топ-5: навіны 1 чэрвеня

Топ-5: навіны 1 чэрвеня

"Кажуць, дальнабойшчыкаў не закране". Беларускія кіроўцы — па-за законам у Расіі 

З 1 чэрвеня кіроўцы-замежнікі не могуць працаваць у Расіі без расійскіх правоў. Пад гэтае патрабаванне трапляюць і беларусы, нават не гледзячы на тое, што з’яўляюцца грамадзянамі “саюзнай дзяржавы”.

Цяпер нашых суайчыннікаў у Расіі могуць адхіліць ад працы. А калі зловяць за працай без пасведчання расійскага ўзору, аштрафуюць.

 

Топ-5: навіны 1 чэрвеня
Фота: komkur.info

З Мікалая і Яна Міхальковых, якія праходзілі па "справе патрыётаў", знялі абвінавачанні. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміў адзін з сяброў сям’і.

Нагадаем, бацьку і сына Міхальковых вінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Іх затрымалі напрыканцы сакавіка. Сын правёў за кратамі месяц, а бацька – амаль два. 

Топ-5: навіны 1 чэрвеня
Святлана Алексіевіч, фота Змітра Лукашука

Вакол Святланы Алексіевіч разгарэўся новы скандал.

Гомельская абласная бібліятэка нібыта адмовіла пісьменніцы ў магчымасці правесці сустрэчу з чытачамі.

Як паведамляе тэлеканал “Белсат”, сустрэча мусіла адбыцца на дзень нараджэння Алексіевіч — 31 траўня. Але дырэктар установы не дазволіла такое мерапрыемства.

Топ-5: навіны 1 чэрвеня

Аляксандр Лукашэнка заўважыў спад у айчыннай нафтаперапрацоўцы. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на адмысловай нарадзе.

Кіраўнік Беларусі назваў нафтаперапрацоўку стратэгічнай галіною. Пры гэтым яе ўнёсак у эканоміку краіны зніжаецца. Больш за тое, у Беларусі нафтаперапрацоўка паступова становіцца стратнай. А ва ўсім свеце гэтая галіна дае высокія прыбыткі.

Прычыны стратнасці Лукашэнка знайшоў у падзенні цэнаў на нафту, а таксама ў дзейнасці ўрада. 

Топ-5: навіны 1 чэрвеня
Фота: vk.com

У Гарадзеі футбольны матч рэкламуюць на хлебе.

На прадукцыі Нясвіжскага хлебазавода змясцілі інфармацыю пра матч чэмпіянату Беларусі "Гарадзея" — “Крумкачы”, які пройдзе 3 чэрвеня.

Футбольны клуб “Гарадзея” заклікае заўзятараў наведаць яго і паядынак дублёраў. Вядома, што было выпушчана 2 тысячы боханаў хлеба з такой рэкламай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі