Траціна прыватных пансіянатаў зачынілася пасля праверак Мінпрацы

Пенсіянеры, ілюстрацыйнае фота

Пенсіянеры, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праверку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якая працягваецца з 2022 года, не прайшлі 11 з 35 прыватных пансіянатаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 верасня заявіла намесніца міністра Марына Арцёменка, піша "Позірк".

Гэтыя пансіянаты былі зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасць — самастойна ці па рашэнні суда.

Ліцэнзію на сваю дзейнасць усе прыватныя пансіянаты павінны атрымаць да 1 кастрычніка. Закон аб ліцэнзаванні быў прыняты летась у снежні, у дачыненні да пансіянатаў ён пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня.

Арцёменка паведаміла, што сваякі пансіянераў пастаянна скардзіліся на парушэнне нормаў бяспекі, санітарных правілаў і якасці сацыяльных паслуг у прыватных пансіянатах. Напрыклад, у пансіянаце ў Мінскім раёне з 25 пражываючых у 14 была выяўленая кароста, удакладніла чыноўніца.

Яна паведаміла, што праверка выявіла адсутнасць эвакуацыйных выхадаў у пансіянтах, "пражыванне цяжкіх ляжачых хворых у падвальных памяшканнях і ў цокальных паверхах, куды спусціцца нават здароваму чалавеку вельмі цяжка, размяшчэнне хворых людзей на адлегласці выцягнутай рукі".

Таксама Арцёменка паведаміла пра выяўленыя пратэрмінаваныя прадукты харчавання, адсутнасць санкніжак у кухонных работнікаў.

Раней улады правялі праверкі прыватных дзіцячых садкоў і школ, пасля якіх частка з іх была закрытая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі