Трамп анансаваў на аўторак размову з Пуціным

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак плануе пагаварыць з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён заявіў журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта па дарозе з Фларыды ў Вашынгтон.

"Я пагавару з прэзідэнтам Пуціным у аўторак. За выходныя было зроблена шмат працы",перадае Reuters словы амерыканскага прэзідэнта.

"Мы хочам паглядзець, ці зможам мы пакласці канец гэтай вайне", — дадаў ён. На думку Трампа, цяпер ёсць вельмі добрыя шанцы для гэтага.

Прэзідэнт ЗША ў размове з Пуціным мяркуе абмеркаваць пытанне тэрыторый і "падзел пэўных актываў" паміж РФ і Украінай. У прыватнасці, ён плануе абмеркаваць лёс Запарожскай АЭС, якую цяпер кантралююць расійскія вайскоўцы.

Трамп выказаў меркаванне, што Украіна і Расія ўжо абмяркоўваюць многія з намечаных ім тэмаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі