Трамп пра ўдар па Сірыі: Лепшых вынікаў быць не магло, місія выкананая
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў у Твітэры вынікі начнога ўдару па Сірыі:
“Выдатна выкананы начны ўдар. Дзякуй Францыі і Вялікабрытаніі за іх мудрасць і сілу іх доблесных Войскаў. Лепшых вынікаў і быць не магло. Місія Выкананая!”
Ён таксама напісаў, што ганарыцца вялікім войскам, якое неўзабаве стане найлепшым з тых, што калі-небудзь былі ў ЗША, пасля таго, “як будуць патрачаныя ўхваленыя мільярды долараў”.
Аб’яднаныя сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанесці ракетна-бомбавы ўдар па прадмесцях Дамаска і Хомса — паводле Пентагона, атака была скіраваная на аб’екты, што маюць дачыненне да стварэння і захоўвання хімічнай зброі.
Расія назвала гэтую атаку актам агрэсіі ды ініцыявала збор экстранага пасяджэння Савета бяспекі ААН.
Беларускі МЗС раней выступіў з заявай, у якой заклікаў Арганізацыю па забароне хімічнай зброі тэрмінова спраўдзіць інфармацыю пра выкарыстанне хімічнай зброі ў Сірыі і дакласці вынікі расследавання Савету Бяспекі ААН. Улады Беларусі мяркуюць, што захады ў адказ на выкарыстанне забароненай зброі могуць рабіцца толькі ў тым выпадку, калі інфармацыя надзейная і пацверджаная.
A perfectly executed strike last night. Thank you to France and the United Kingdom for their wisdom and the power of their fine Military. Could not have had a better result. Mission Accomplished!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 14 апреля 2018 г.