Транспартнікі просяць павысіць кошт праезду цягам года на 12% (відэа)

Мінскія транспартнікі просяць Міністэрства эканомікі павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце на 10−12% цягам года. Гэтая лічба ў адносінах да сённяшняга кошту талончыка адпаведная 5000 рублям. Павышэнне коштаў на праезд неабходна, па меркаванню транспартнікаў, бо за апошнія тры месяцы выраслі выдаткі на электраэнергію — на 43%, а таксама на паліва — на 20%.

Стала вядома, калі ў Беларусі падаражэе праезд у грамадскім транспарце

Вось што сказаў у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" дырэктар прадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў:

“Перавозчыкі вымушаныя ўносіць прапановы аб павышэнні тарыфаў, мы ўнеслі такую прапанову ў Міністэрства эканомікі. Па годзе мы плануем падняць [кошт на праезд] на 10−12%, не больш”.

Нагадаем, апошняе падаражэнне праезду ў транспарце ў сталіцы адбылося ў сярэдзіне снежня 2014 года (за год гэта адбылося тройчы). Кошт талончыка вырас да 4500 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі