Трох вядучых лекараў-траўматолагаў затрымалі ў Віцебску
У Віцебску затрымалі трох вядучых лекараў-траўматолагаў, пішуць журналісты партала, які да забароны быў самым папулярным у Байнэце.
Двое з затрыманых — кіраўнікі аддзяленняў. Паведамляецца, што ў кабінетах медыкаў у суботу, 26 сакавіка, адбыліся ператрусы.
Затрыманыя — супрацоўнік Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта і галоўны пазаштатны траўматолаг-артапед Віцебскай вобласці Канстанцін Балабошка, загадчык траўматалагічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Андрэй Крылаў і загадчык траўматалагічнага аддзялення бальніцы хуткай меддапамогі ў Віцебску Аляксандр Царкоўскі.
Прычына затрымання дактароў пакуль што невядомая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.