Тры гады таму быў затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч / З архіва Еўрарадыё
Тры гады таму быў затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. З таго часу ён за кратамі. Амаль чатыры месяцы ад яго няма вестак.
31 траўня 2020-га аўтамабілю, у якім апазіцыйны палітык ехаў разам з жонкай, прама на праезжай частцы вуліцы Маякоўскага ў Мінску перагарадзіў дарогу мікрааўтобус. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання і выцягнулі Статкевіча. Затрыманне трапіла на відэа.
Спачатку Мікалая Статкевіча асудзілі на адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. У снежні 2021-га яго асудзілі на 14 гадоў зняволення за "арганізацыю масавых беспарадкаў" (праходзіў па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім). З чэрвеня 2022 года знаходзіўся ў калоніі № 13 у Глыбокім. Беларускія праваабаронцы прызналі Статкевіча палітвязнем.
Мікалаю Статкевічу 66 гадоў. Ён — падпалкоўнік запасу, былы кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.