Turkish Airlines не будзе лётаць у Мінск да 30 верасня
Акрамя Мінска, адмененыя рэйсы Turkish Airlines ў паўднёвыя гарады Расіі / Фота з сацсетак
Авіякампанія Turkish Airlines падоўжыла прыпыненне палётаў у Мінск да 30 верасня. Турэцкі авіяперавозчык перастаў лётаць у Беларусь з пачаткам вайны ва Украіне. Нагадаем, маршрут рэйса Стамбул-Мінск праходзіць над рэгіёнамі, якія праз вайну зачыненыя для руху цывільных паветраных судоў.
Акрамя Мінска, адмененыя рэйсы Turkish Airlines у паўднёвыя гарады Расіі — Сочы і Растоў, а таксама ў Екацярынбург.
У Стамбул і на турэцкія курорты па-ранейшаму лётае беларуская авіякампанія "Белавія". Праўда, за кошт аблёту закрытых тэрыторый дарога істотна падоўжылася і цяпер займае каля 6 гадзінаў. Вырас і кошт квіткоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.