Twitter растлумачыў прычыну збояў у працы сервіса
Прычынай масавых адключэнняў сервісу мікраблогаў Твітэр у аўторак стала абнаўленне праграмнага забеспячэння, патлумачыла адміністрацыя сацыяльнай сеткі. Раніцай 19 студзеня пры спробе зайсці на сайт twitter.com карыстальнікі атрымлівалі паведамленне пра тэхнічныя непаладкі, якія ўзніклі ў сервіса.
Сайт не працаваў на тэрыторыі Еўропы, краін Блізкага Усходу, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Толькі ўвечары кіраўніцтва сацыяльнай сеткі патлумачыла, што перабоі ў працы былі звязаныя са “змяненнем унутранага коду”.
Адміністрацыя Твітэра заявіла, што вярнула сістэму ў ранейшы стан і гэта вырашыла праблему, аднак і пасля гэтага некаторыя карыстальнікі скардзіліся на перабоі ў працы.
З-за гэтага збою акцыі кампаніі Twitter Inc. на таргах знізіліся прыкладна на 7%, паведамляе ВВС.