Twitter скарачае распаўсюджанне паведамленняў БелТа і іншых беларускіх дзяржСМІ

Праз маркіроўку беларускія дзяржСМІ будуць абмежаваныя ў выніках пошуку і рэкамендацыях​ / Bloomberg
Праз маркіроўку беларускія дзяржСМІ будуць абмежаваныя ў выніках пошуку і рэкамендацыях​ / Bloomberg

Twitter пачаў маркіраваць беларускія дзяржаўныя СМІ. У іх акаўнтах з'явілася паведамленне, што гэта "дзяржаўнае выданне", піша Reuters.

Такі ярлык Twitter вешае ў краінах, "дзе дзяржава ажыццяўляе кантроль над рэдакцыйным кантэнтам з дапамогай фінансавых рэсурсаў, прамога або ўскоснага палітычнага ціску і/або кантролю над вытворчасцю і распаўсюджваннем".

Праз маркіроўку паведамленні дзяржСМІ будуць радзей высвечвацца ў выніках пошуку і рэкамендацыях. Такім чынам Twitter плануе абмежаваць паток дэзінфармацыі пра ўварванне Расіі ва Украіну. Акрамя дзяржСМІ пад абмежаванні трапяць і акаўнты шэрагу высокапастаўленых супрацоўнікаў гэтых беларускіх медыя.

Twitter сокращает распространение сообщений БелТа и других белорусских госСМИ
У акаўнце БЕЛТА ў Twitter ужо з'явілася маркіроўка / twitter.com/beltanews

Прамаркіраваныя будуць каля 15 беларускіх СМІ, у тым ліку БЕЛТА і БТ.

"Мы бачылі доказы таго, што гэтыя СМІ, а таксама іх філіялы ў Расіі вядуць інфармацыйную вайну і выкарыстоўваюць СМІ і іншыя актывы, якія кантралююць, каб распаўсюджваць спрыяльныя наратывы і збіваць з панталыку і адцягваць грамадскасць ад таго, што адбываецца", — патлумачыў кіраўнік аддзела цэласнасці сайтаў Twitter Ёэль Рот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі