"Тыдзень палітвязня" — новая інфармацыйная кампанія салідарнасці (фота)

Кампанія мусіць дапамагчы абудзіць грамадскасць, кажа грамадская дзяячка Іна Кулей:


"Гэта цэлы такі марафон для таго, каб расказаць пра кожнага палітзняволенага вельмі падрабязна. Каб знайсці тую струнку, тую нотку, якая будзе цікавая кожнаму чалавеку, які можа прачытаць на сайтах, у газетах, альбо пачуць, спрычыніцца да палітвязня, палітзняволенага і адчуць патрэбу напісаць яму словы падтрымкі".

Кампанія будзе працягвацца дзевяць тыдняў — па тыдні на кожнага “афіцыйнага” палітычнага вязня. Кожны дзень у Сеціва будзе выкладацца новы факт з жыцця зняволенага.


На здымку: Адмыслова былі надрукаваныя паштоўкі, якія можна даслаць палітвязням са словамі падтрымкі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі