У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў БГК згуляе з польскай “Віве”

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў БГК згуляе з польскай “Віве”

Сапернікам БГК імя Мяшкова ў 1/8 фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў стане “Віве” з польскага Кельцэ. Гэта стала вядома пасля таго, як у групе “В” “Барселона” абыграла нямецкі “Рейн-Некар” 26:20. Такім чынам, каталонцы забяспечылі сабе пуцёўку ў чвэрцьфінал. І паядынак “Віве” супраць венгерскага “Піка”, які адбудзецца 6 сакавіка, нічога не вырашае — палякі застануцца на выніковым другім месцы і будуць сапернікамі БГК у наступным раундзе Лігі чэмпіёнаў.

Першыя матчы 1/8 фіналу пройдуць 16-20 сакавіка, матчы ў адказ — 23-27 сакавіка, паведамляе афіцыйны сайт Брэсцкага гандбольнага клуба.

Нагадаем, што напярэдадні “мяшкоўцы” перамаглі ў сябе дома дацкі “Ск’ерн” і такім чынам змаглі прабіцца ў 1/8 фіналу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі