У 2017 годзе ў Беларусі пройдзе пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У 2017 годзе ў Беларусі пройдзе пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Беларусь у 2017 годзе прыме пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Пра гэта ў суботу заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Андрэйчанка: "Зусім нядаўна, тыдзень таму, засядаў бюро Парламенцкай асамблеі АБСЕ, і было вырашана правесці з 5 па 9 ліпеня 2017 года ў Беларусі пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэта вельмі сур'ёзнае мерапрыемства, у якім будзе ўдзельнічаць 56 дзяржаў свету".

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, нядаўна наша дзяржава атрымала статус назіральніка ў Парламенцкай асамблеі АСЕАН (Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі). Таксама было падпісанае пагадненне аб атрыманні статусу назіральніка ў лацінаамерыканскім парламенце, працягваецца праца з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Андрэйчанка дадаў, што беларускія парламентарыі працягнуць праводзіць шматвектарную палітыку, супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі