У 54 гады памёр былы начальнік ДАІ Беларусі Юрый Літвін

У 54 гады памёр былы начальнік ДАІ Беларусі Юрый Літвін

Памёр былы начальнік ДАІ Беларусі Юрый Літвін. Яму было 54 гады, паведамляе БЕЛТА. Літвін займаў гэтую пасаду сем гадоў, у запас звольніўся ў красавіку 2016-га.

Юрый Літвін — выпускнік Свярдлоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай танка-артылерыйскай вучэльні і БДУ. У органах унутраных спраў служыў з восені 1997 года. Прайшоў шлях ад старэйшага следчага службы расследавання ДТЗ да начальніка ўпраўлення ДАІ МУС нашай краіны (узначаліў яго ў лютым 2009-га).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі