У Адэсе адчынілася выстава беларускага мастака Уладзіміра Цэслера
На выставе Цэслера ў Адэсе / t.me/adesa_bel
У Адэсе адчынілася выстава антываенных плакатаў беларускага мастака Уладзіміра Цэслера. Яна праходзіць у Адэскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтва.
Як паведамляе тг-канал "Беларусы Адэсы", працаваць выстава будзе да 27 лістапада.
Уладзімір Цэслер быў вымушаны пакінуць Беларусь у жніўні 2020-га, калі на яго пачаўся ціск за сяброўства ў Каардынацыйнай радзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.