У Адэсе помнік Леніну перарабілі ў скульптуру Дарта Вейдэра (фота)

У Адэсе помнік Леніну перарабілі ў скульптуру Дарта Вейдэра (фота)

У Адэсе з'явіўся першы ў свеце помнік Уладыку сітхаў, Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Імперскай арміі Дарту Вейдэру. Як піша dumskaya.net, помнік з'явіўся на тэрыторыі завода "Прэсмаш".

Вядомага персанажа "Зорных войнаў" стварыў адэскі мастак Аляксандр Мілаў. Асновай для помніка стала скульптура Уладзіміра Леніна, якую было неабходна знесці ў адпаведнасці з украінскім законам аб дэкамунізацыі.

Паведамляецца, што манумент быў зменены па просьбе працоўных калектываў прадпрыемстваў, размешчаных на "Прэсмашы", а таксама жыхароў навакольных дамоў і працоўных інтэрнатаў.

Дарэчы, статуя Леніна была зробленая з гіпсу і за дзесяцігоддзі струхлела. Таму помнік ўмацавалі, пакрыўшы яго адмысловым матэрыяламам, формула якога трымаецца ў сакрэце. "Вейдэраўскія" дэталі зрабілі з тытанавага сплаву і прыляпілі да скульптуры адмысловым клеем, які выкарыстоўваецца пры працах у адкрытым космасе.

Дарэчы, статуя "раздае" бездротавы інтэрнэт — роўтэр Wi-Fi умантаваны ў галаву Вейдэра.

Фота: dumskaya.net

У Адэсе помнік Леніну перарабілі ў скульптуру Дарта Вейдэра (фота)
У Адэсе помнік Леніну перарабілі ў скульптуру Дарта Вейдэра (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі