У Адміністрацыі прэзідэнта адключаць гарачую ваду

З 17 чэрвеня па 1 ліпеня не будзе гарачай вады па адрасе Карла Маркса 38, паведамляюць карэспандэнту Еўрарадыё ў Галоўным гаспадарчым ўпраўленні.



У адміністрацыйным будынку павесяць абвесткі пра адключэнне. Праўда, блок беларускага кіраўніка абсталяваны ўласным воданагравальнікам, дый сталоўка мае два свае воданагравальнікі.



Таксама ваду адключаюць ужо з 31 траўня ў будынках МЗС, КДБ, МУС, Мінэнерга і Гарвадаканала. Усе гэтыя арганізацыі таксама правядуць два тыдні без вады.



Будынак Мінгарвыканкама прапушчаны ў спісе адключэнняў на бліжэйшы месяц.



"Я неяк гарачай вадой не карыстаюся, таму не магу вам сказаць", — адказваюць на пытанне, ці ёсць гарачая ваду ў будынку гарвыканкама.



У "Мінскіх цепласетках" тлумачаць, што адрас гарвыканкама не прапушчаны. Проста ён адзін з будынкаў, які знаходзіцца на іншай магістралі.



Супрацоўніца "Мінскіх цепласетак": "Ён не прапушчаны, а засілкаваны ад іншай магістралі. У раённым упраўленні сказалі, што яе будуць адключаць у ліпені ці жніўні".



Фота — gkh.dvinaland.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі