У адстаўку сышоў галоўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка

Кіраваць Расспажыўнаглядам будзе намесніца Анішчанкі Ганна Папова. Пра яе кажуць, што Папова — "кваліфікаваны лекар і добры спецыяліст", паведамляе РІА "Новости".

Пазней прэс-сакратарка расійскага прэм'ер-міністра Наталля Цімакова заявіла, што "распараджэнне пра адстаўку Анішчанкі не падпісанае". Ці застанецца ён на гэтай пасадзе, ці будзе прызначаны іншы чыноўнік, вырашыць Дзмітрый Мядзведзеў, які цяпер знаходзіцца з візітам у Кітаі.



Нагадаем, Генадзь Анішчанка ў апошнія гады неаднойчы адзначаўся гучнымі заявамі наконт паставак рознай беларускай прадукцыі ў Расіі, за чым пачыналіся кароткачасовыя "войны". Пасля затрымання ў Мінску гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера кіраўнік "Расспажыўнагляду" займеў прэтэнзіі да беларускага малака, у Расію забаранілі ўвозіць свініну. У той жа час Анішчанка ў інтэрв'ю Еўрарадыё гаварыў, што вельмі любіць нашу краіну.



Анішчанка: Калі падыходзіць фармальна — магу столькі непрыемнасцяў зрабіць
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі