У Акадэміі мастацтваў конкурс на акцёрскае — 13,4 чалавека на месца
Міністэрства адукацыі назвала спецыяльнасці, дзе сёлета склаўся найбольш высокі конкурс сярод абітурыентаў. Як сведчаць папярэднія вынікі прыёму дакументаў у ВНУ на дзённую бюджэтную форму навучання, найвышэйшы конкурс склаўся ў БДУ на спецыяльнасці “дызайн (камунікатыўны)” — 17 чалавек на месца. На другім месцы сярод запатрабаваных спецыяльнасцяў апынулася “акцёрскае майстэрства” ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастайтваў — 13,4 чалавека на месца.
Таксама надзвычай папулярнымі выявілася “электразабяспячэнне” ў БНТУ — 11,2 чалавека, “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” ў Полацкім дзяржуніверсітэце — 8,4, “тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў” у Беларуска-Расійскім універсітэце — 9,1, “псіхалогія” ў БДПУ імя Максіма Танка — 6,9.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай бюджэтнай форме навучання завяршыўся 14 ліпеня. Залічэнне на гэтую форму навучання адбудзецца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ — 22 ліпеня, у творчыя — 28 ліпеня), нагадвае БЕЛТА.