У Амстэрдаме пройдуць памідорныя баі з-за санкцыяў Расіі

Арганізатары мерапрыемства сцвярджаюць, што гэта з’яўляецца знакам пратэсту супраць забароны Расіяй імпарту харчоў з краінаў ЕС.

Ідэя “памідорнага бою” была запазычаная ў іспанскага фестывалю “Ля Тамаціна”.

Удзельнікі бою кажуць, што прыйдуць на мерапрыемства не дзеля пратэсту супраць палітыкі Крамля, а дзеля таго, каб павесяліцца. Білеты на памідорны бой каштуюць 15 еўра.

Арганізатары бою закупілі 120 тысяч памідораў, якія лічацца непрыдатнымі для спажывання. Пасля памідорнага бою плошчу вычысцяць.

Прыбыткі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку фермераў, якія пацярпелі ад расійскіх санкцыяў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі