У апошні дзень лютага ў Беларусі будзе туман і да +12

Апошні дзень зімы будзе па-вясноваму цёплым

Апошні дзень зімы будзе па-вясноваму цёплым / Еўрарадыё

У чацвер, 29 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні слабы.

Тэрмоментры ўначы пакажуць ад -1 па ўсходзе да +7 па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца 4-10 цяплы, па поўдні краіны будзе да 12 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі