У апошні дзень зімы ў Беларусі будзе да +8
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 28 лютага, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца мокры снег і дождж. А ў начныя і ранішнія гадзіны на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да + 2 градусаў, днём — ад -1 да +8.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.