У Асіповічах у бойцы каля рэстарана загінуў ваенкам Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў

 Ваенкам Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Сяргей Плескі / sb.by
 Ваенкам Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Сяргей Плескі / sb.by

У Асіповічах у мінулую суботу загінуў вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў палкоўнік Сяргей Плескі. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі некалькі знаёмых ваенкама.

Плескі быў у Асіповічах у камандзіроўцы на вайсковых вучэннях. Пасля заканчэння вучэнняў, ён прыйшоў з калегамі ў рэстаран. Там здарыўся канфлікт з іншай кампаніяй.

"Потым, быццам, усе супакоіліся, выйшлі на вуліцу. Затым хлопцы зноў нешта не падзялілі. Адзін ударыў другога. Той зваліўся з лесвіцы і стукнуўся аб плітку", — распавёў сведка падзей.

Медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але беспаспяхова.

Яшчэ адзін суразмоўца партала распавёў журналістам, што бачыў запіс з відэакамер рэстарана. Па яго словах, удар быў толькі адзін — нагой у галаву. Пасля чаго мужчына ўпаў і памёр.

Мясцовыя жыхары кажуць, што пазналі аўтара смяротнага ўдару. Нібыта яго клічуць Уладзіслаў. Ён родам з Асіповічаў, і тут да гэтага часу жывуць яго сваякі. Яшчэ пра яго вядома, што ён працуе ў сілавых структурах.

"Раней ён ужо біўся, у тым ліку і ў гэтым рэстаране. Кажуць, што канфлікт адбыўся з-за дзяўчыны", — распавёў журналістам адзін з мясцовых жыхароў.

Паводле інфармацыі партала Рэчыца LIVE, які таксама паведамляе пра гібель ваенкама, па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі