У аўтааварыі каля Чашнікаў загінуў бацька з 6-гадовай дачкой

У аўтааварыі каля Чашнікаў загінуў бацька з 6-гадовай дачкой

Уначы 7 жніўня ў аўтааварыі каля Чашнікаў загінуў бацька з дачкой. 29-гадовы мужчына ехаў з сям’ёй на аўтамабілі. Раптоўна ён з’ехаў у кювет, дзе адбылося сутыкненне з дрэвам. Кіроўца і яго шасцігадовая дачка загінулі. Жонка мужчыны атрымала траўмы. Вядома, што двое дзяцей (другой дзяўчынцы два гады, яна не пацярпела) ехалі на заднім сядзенні, яны не былі прышпілены рамянямі бяспекі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

На месцы працуе следча-аператыўная група. Каб высветліць, ці быў кіроўца ў стане алкагольнага ап’янення, возьмуць біяаналізы. Целы мужчыны і яго дачкі з разбітага аўтамабіля давялося даставаць з дапамогай спецінструментаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі