У аўтааварыі ў Свіслацкім раёне разваліўся трактар (фота)
У аўтааварыі ў Свіслацкім раёне разваліўся трактар. ДТЗ адбылося ў чацвер каля трох гадзін дня каля пасёлка Поразава. У лабавым сутыкненні трактара і аўтамабіля Citroen пацярпеў кіроўца легкавіка. З салона разбітай машыны яго вызвалілі ратавальнікі. 46-гадовага мужчыну шпіталізавалі. ДАІ праводзіць расследаванне, інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.
Фота: mchs.gov.by