У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы нехта перарэзаў тармазны шланг

У аўтамабілі віцебскага праваабаронцы нехта перарэзаў тармазны шланг

У машыне віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава невядомыя перарэзалі тармазны шланг. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". Паводле Левінава, гэта здарылася ўночы на 12 чэрвеня. "Кампетэнтныя органы распачалі праверку!" — дадаў ён.

У інтэрв'ю радыё "Свабода" праваабаронца адзначыў, што ўсяго месяц таму яго аўтамабіль прайшоў тэхагляд і з тармазамі ўсё было ў парадку. Левінаў звярнуўся ў міліцыю, хоць там спачатку не хацелі прымаць яго заяву — аргументавалі тым, што ўладальніку аўто не была нанесеная матэрыяльная шкода. Але заяўнік настаяў на сваім.

Ён мяркуе, што дзеянні невядомых зламыснікаў можна трактаваць як крымінальнае злачынства.

"З няспраўнымі тармазамі я мог не проста загінуць, але і забіць яшчэ колькі людзей, калі б машыну вынесла, прыкладам, на ходнікі", — кажа праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі