У “алімпійскім” аўтобусе, які закідалі камянямі, былі беларускія журналісты

У “алімпійскім” аўтобусе, які закідалі камянямі, былі беларускія журналісты

У “алімпійскім” аўтобусе ў Рыа-дэ-Жанейра, які закідалі камянямі невядомыя, былі беларускія журналісты. Карэспандэнт “Прессбола” Артур Жоль атрымаў нязначныя пашкоджанні пальцаў ад пабітага шкла ў вокнах.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня пасля баскетбольнага матчу паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Бразіліі, у якім беларускі вырвалі перамогу ў сваіх саперніц. Аўтобус з прадстаўнікамі прэсы вяртаўся з кластэра “Дэадора” ў галоўны прэс-цэнтр Гульняў, калі раптам пачуліся два моцныя гукі, пасля чаго два вялікіх акна пайшлі дробнымі расколінамі.

У выніку інцыдэнту ніхто сур’ёзна не пацярпеў, у іншых журналістаў таксама невялікія драпіны. “Прессбол” паведамляе, што па праездзе ў Алімпійскі парк аўтобус не быў агледжаны спецслужбамі, а пасажыраў, якія былі ў салоне, не дапытвалі.

Як паведамлялася раней, гарадская паліцыя Рыа-дэ-Жанейра раней паведамляла, што можа не даць рады ў справе захавання бяспекі турыстаў і іншых замежнікаў падчас Алімпіяды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі