У аўторак прагназуюць мокры снег і моцны парывісты вецер

Зіма

Зіма / pixabay.com

У аўторак, 6 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі прагназуюць слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Удзень на паўднёвым захадзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер да 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5, удзень будзе ад 2 марозу да 4 цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуюць 1-3 вышэй за нуль, удзень будзе 5-9 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі