У аўторак у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы
Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е.
28 ліпеня ў Беларусі ўначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах чакаюцца навальніцы.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах яго парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9 да +15, па паўднёвым усходзе — да +17 градусаў. Удзень будзе ад 19 градусаў цяпла па поўначы да 26 — па поўдні Беларусі.
Фота: БЕЛТА