У аварыі пад Рагачовам загінуў чалавек, яшчэ пяцярых шпіталізавалі
Смяротная аварыя пад Рагачовам
Смяротная аварыя здарылася ў Рагачоўскім раёне зранку 26 лютага, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Каля 7-й гадзіны раніцы 40-гадовы кіроўца "Форда", які ехаў з боку Рагачова ў напрамку вёскі Шчыбрын, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Аўтамабіль улабавую ўрэзаўся ў рэйсавы аўтобус "МАЗ", якім кіраваў 56-гадовы мужчына.
Пры ДТЗ на месцы аварыі загінула 36-гадовая пасажырка "Форда". Кіроўца легкавога аўтамабіля і чатыры пасажыры аўтобуса атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх усіх шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.